Украіну на фестывалі "Славянскае адзінства" заменяць на "ДНР"

Украіну на фестывалі "Славянскае адзінства" заменяць на "ДНР"

Сёлета ў фэсце "Славянскае адзінства" будуць прымаць удзел Беларусь, Расія і так званая "Данецкая Народная Рэспубліка", паведамляе Радыё "Свабода".

Фэст ладзіўся з 1970-х гадоў каля манумента "Тры сястры", дзе сыходзяцца межы Беларусі, Расіі ды Украіны. Да 2014 года ў ім удзельнічалі тры краіны-суседкі.

Сёлета замест Украіны будзе ўдзельнічаць "ДНР", прызнаная ва Украіне злачыннай арганізацыяй. Дзве іншыя краіны-ўдзельніцы засталюцца ранейшыя — Беларусь і Расія. Мерапрыемствы фэсту пройдуць пераважна ў анлайн-фармаце. Плануюцца, напрыклад, анлайн-паказы спектакляў Бранскага тэатра юнага гледача і Палаца мастацтваў Бабруйска, Магілёўскага тэатра драмы і камедыі, а таксама Данецкага рэспубліканскага моладзевага тэатра (Макееўка). Таксама адбудуцца тэлемасты з удзелам Гродзенскага тэатра лялек і Горлаўскага ("ДНР") гарадскога тэатру лялек.

25 чэрвеня абласное аддзяленне агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Асамблея народаў Расіі" правядзе "Тэлемост з народамі Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі