Укрпошта выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў

Блок марак і канверты / racyja.com
Блок марак і канверты / racyja.com

Укрпошта выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў — пісьменніцы Святланы Алексіевіч і праваабаронцы, палітвязня Алеся Бяляцкага. Яны на іх разам і паасобку, піша racyja.com.

Алексіевіч была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў 2015 годзе. Бяляцкага уганаравалі прэміяй міру ў мінулым годзе.

Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ў Беларусі з лета 2021-га. У сакавіку сёлета лаўрэата Нобелеўскай прэміі асудзілі на 10 гадоў калоніі за дапамогу рэпрэсаваным.

Святлана Алексіевіч з 2020 года жыве ў Германіі.

Укрпошта выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў
racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі