Улады Германіі называюць памылкай размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі

Ракетны комплекс "Іскандэр" можа несці ядзерныя зарады / Sputnik/East News
Ракетны комплекс "Іскандэр" можа несці ядзерныя зарады / Sputnik/East News

Размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) — гэта памылковы крок і спроба запалохвання. Такое меркаванне ўрада ФРГ агучыў прадстаўнік Кабміна Вольфганг Бюхнер.

"Перамяшчэнне ТЯЗ у Беларусь, якое зацвярджаецца Лукашэнкам, з'яўляецца відавочнай чарговай спробай ядзернага запалохвання з боку Расіі. Мы яе рашуча адпрэчваем", — цытуе ТАСС словы нямецкага чыноўніка.

Бюхнер падкрэсліў, што Беларусь "супярэчыць сваім заявам пра тое, што будзе свабоднай ад атамнай зброі", а Расія — абяцанням не размяшчаць такую зброю па-за сваёй тэрыторыяй.

Як распавядала Еўрарадыё, 25 траўня міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы пра размяшчэнне ў Беларусі расійская ядзернай зброі. Пры гэтым Шайгу падкрэсліў, што кантроль за гэтай зброяй будзе цалкам у руках Расіі.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійскую ядзерную зброю пачалі перамяшчаць у Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі