Улады хочуць зняць відэа пра Шчучыншчыну — з перакладам на арабскую і кітайскую

Магчыма, на экране напісана пра Шчучыншчыну, але гэта не дакладна / Еўрарадыё
Магчыма, на экране напісана пра Шчучыншчыну, але гэта не дакладна / Еўрарадыё

На сайце дзяржзакупак з'явіўся тэндар ад Шчучынскага райвыканкама на стварэнне відэароліка пра "турыстычны патэнцыял" Шчучыншчыны. Таго самага рэгіёна Беларусі, які стаў славутым пасля зусім іншага відэа — віруснага кліпа "Шчучыншчына" Алены Жалудок.

Са сродкаў раённага бюджэту на стварэнне відэароліка плануюць выдзеліць цэлых 3000 беларускіх рублёў. За гэтыя грошы выканкам хоча здымку ў некалькіх лакацыях, панарамную здымку, здымку з паветра, наяўнасць фінальнага слогана, прафесійнае агучванне і музычнае суправаджэнне.

Пра што будзе відэа?

— У нас вельмі шмат славутасцяў, якія наведваюць замежныя госці, — расказваюць у Шчучынскім райвыканкаме. — Напрыклад, прыязджаюць паглядзець пра вайну, ёсць пахаванні з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тая ж Эліза Ажэшка адсюль, са Шчучынскага раёна. Яна тут жыла, вучылася, была ахрышчана ў касцёле. Польскім турыстам вельмі цікавая Эліза Ажэшка. Вельмі шмат славутасцяў.

Власти хотят снять промо-видео о Щучинщине — с переводом на арабский и китайский
Скрыншот з заяўкі / goszakupki.by

Цікава, што відэа пра вайну і Элізу Ажэшка плануюць забяспечыць субцітрамі на англійскай, арабскай і кітайскай. Субцітраў на польскай, для турыстаў, якія прыязджаюць на радзіму да пані Ажэшка, не прадугледжана. Чаму так?

— На гэта пытанне ў цяперашні момант я не магу адказаць, — гаворыць прадстаўніца Шчучынскага райвыканкама.

Падрадчыкі на стварэнне роліка яшчэ не знайшліся. Дарэчы, сэканоміць на здымцы з квадракоптара шчучынскім чыноўнікам маглі б дапамагчы ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз: у іх цэлых 15 штук дронаў, атрыманых па праграме прыгранічнага супрацоўніцтва ад Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі