Улады Кыргызстану просяць Мінск патрымаць Бакіева да суда

Новыя ўлады Кыргызстану разлічваюць, што Мінск арганізуе бяспеку экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева да суда. Такую заяву РІА "Новости" зрабіў прадстаўнік часовага ўрада Эдзіль Байсалаў. Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка абвясціў, што Бакіеў, які пакінуў Кыргызстан пасля пераходу ўлады да апазіцыі, цяпер знаходзіцца ў Мінску пад абаронай Беларусі.

Байсалаў адзначыў, што гэта асабістая справа Лукашэнкі. Аднак Кыргызстан лічыць Беларусь дружалюбнай дзяржавай, і таму ўлады просяць афіцыйны Мінск патрымаць Бакіева да кіргізскага суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі