Улады перадумалі высылаць каталіцкага ксяндза з Салігорска
Беларускія ўлады адмянілі сваё ранейшае рашэнне, якое не дазваляла каталіцкаму ксяндзу Сабеславу Тамалі працягваць служэнне ў Салігорску. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на в.а. прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксяндза Юрыя Санько.
Упаўнаважаны па справах рэлігіі працягнуў айцу Сабеславу дазвол на служэнне на паўгода.
Раней больш за 300 жыхароў Салігорска падпісалі петыцыю з пратэстам супраць высылкі айца Тамалі.
Дарэчы, у той жа час тры сотні каталікоў Віцебска падпісалі ліст пратэсту супраць высылкі беларускамоўнага ксяндза Паўла Кнурка.