Улады прапануюць адзначыць 100-годдзе БНР у парку Купалы ці каля Опернага тэатра
Мінскія ўлады прапануюць адзначыць 100-годдзе БНР у парку Янкі Купалы ці каля Опернага тэатру. Пра гэта ў Facebook напісаў адзін з лідараў аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі. Паводле яго слоў, у выпадку, калі арганізатары пададуць новую заяўку, пагодзяцца адмовіцца ад шэсця і правесці ў названых месцах мітынг і святочны канцэрт, чыноўнікі гатовыя прадставіць гукаўзмацняльную апаратуру і не будуць патрабаваць грошы за паслугі міліцыі. Таксама ўлады, нібыта, гатовыя ўсталяваць памятны знак да 100-годдзя БНР.
Арганізатары акцыі планавалі прайсці шэсцем ад плошчы Якуба Коласа па праспекце Незалежнасці да плошчы Свабоды. Але чыноўнікі кажуць, што там якраз будзе праходзіць каталіцкі кірмаш.