Уладзімір Беражкоў будзе працаваць у Беларускай федэрацыі футбола
Як паведамляе pressball.by, былы галоўны рэдактар "Прэсбола" і былы генеральны менеджар хакейнага мінскага "Дынама" будзе працаваць у Беларускай федэрацыі футбола. Ідэя працаўладкаваць Беражкова належыць асабіста кіраўніку федэрацыі Сяргею Румасу.
Дакладная пасада Беражкова ў АБФФ пакуль невядомая. 2 чэрвеня ў Доме футбола адбудзецца штогадовы брыфінг. Чакаецца, што там Беражкова прадставяць у якасці супрацоўніка федэрацыі.
Беражкоў: У журналістыку дакладна не вярнуся
Былы генеральны дырэктар хакейнага мінскага “Дынама” Уладзімір Беражкоў, якога вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, распавёў пра свае далейшыя планы.
У траўні Уладзімір Беражкоў часова працаваў у Беларускім клубе біятлона. Туды яго запрасілі неўзабаве пасля вызвалення са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе. У журналістыку Беражкоў, па яго словах, вяртацца не збіраецца.