Уладзімір Дзянісаў пакідае мінскае "Дынама"
Абаронца мінскага хакейнага клуба "Дынама" Уладзімір Дзянісаў пакідае каманду. Кантракт з ім скасаваны па пагадненні бакоў, паведамляе прэс-служба "зуброў".
Паведамляецца, што з такой ініцыятывай выступіў сам спартовец. Ён пераходзіць у фінскі клуб SaiPa. "У новай камандзе Уладзімір атрымае гульнявую практыку, неабходную яму для паўнавартаснай падрыхтоўкі да чэмпіянату свету", — адзначаецца ў заяве "Дынама".
Новы клуб Дзянісава размяшчаецца ў Лаппеэнрантэ і займае шостае месца ў турнірнай табліцы Liiga.