Уладзімір Дзянісаў і Цім Стэплтан сыходзяць з мінскага "Дынама"

Пра гэта паведамляе газета "Прессбол". Адзначым, што абаронцы Уладзіміру Дзянісаву 26 гадоў. За "Дынама" хакеіст выступаў з перапынкам ад 2009-га.


Таксама ёсць звесткі, што з каманды сыходзіць самы выніковы абаронца Коры Мерфі — канадзец з'язджае ў Швецыю. Не застанецца ў мінскім "Дынама" і найлепшы нападаючы каманды Цім Стэплтан, паведамляе афіцыйны сайт клуба.


Раней стала вядома пра сыход Ерэ Каралахці, Яне Ніскала, Цеему Лайнэ, Лібара Піўка і Кіма Хіршавіца.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі