Уладзімір Крыкуноў не збіраецца пераязджаць у Беларусь
Пра гэта новы галоўны трэнер хакейнай зборнай заявіў 25 верасня на прэс-канферэнцыі пасля падпісання кантракту.
"Ёсць дом у Маскве, жыллё ў Рызе", — перадае БелаПАН словы 64-гадовага спецыяліста. У Мінску ён будзе жыць на кватэры, якую арандуюць за кошт федэрацыі.
Крыкуноў нарадзіўся ў Расіи. Сярод клубаў, за якія ён выступаў, — маскоўскія "Крылы Саветаў", рыжскае і мінскае "Дынама". Трэніраваў ў Беларусі, Славеніі, Расіі і Казахстане.
Згодна з кантрактам настаўнік павінен працаваць у Беларусі не менш за 200 дзён у годзе. Аднак, па словах Крыкунова, частку часу ён будзе праводзіць у Расіі, дзе гуляе нямала беларускіх хакеістаў.
Фота — ИТАР-ТАСС