Уладзімір Макей выказаўся пра сітуацыю ва Украіне
Па яго словах, гэта нават не ўнутрырэгіянальная сітуацыя, а яна выйшла на міжнародны ўзровень.
"Я маю на ўвазе апошнія падзеі, звязаныя з падзеннем малазійскага самалёта, які быў збіты над тэрыторыяй Украіны. Пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі выходзяць на першы план", — заявіў міністр замежных спраў Беларусі ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ. Яно выйшла ў эфір вечарам 27 ліпеня.
Падзеі ва Украіне Макей назваў абсалютна зрэжысіраванай кампаніяй, за якой стаяць, у першую чаргу, эканамічныя, энергетычныя, а таксама палітычныя інтарэсы.
Чыноўнік адзначыў, што Беларусь выступае за тое, каб з дапамогай дыялогу, узаемадзеяння ўсіх уцягнутых у гэтыя працэсы сілаў ва Украіне былі ўсталяваныя мір, спакой і стабільнасць.
Фота — ctv.by