Уначы 7 жніўня ў Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер

Уначы 7 жніўня ў Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер

Уначы 7 жніўня ў Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер. Падчас навальніц месцамі ён будзе ўзмацняцца да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

У начныя гадзіны ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, у асобных раёнах пройдуць моцныя залевы. У дзённыя гадзіны кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя пераважна ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі.

Уначы тэмпература паветра складзе плюс 13-19 градусаў, удзень — ад 18 цяпла на поўначы да +27 у Гомельскай вобласці, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы 7 жніўня ў Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі