Уначы пад Баранавічамі перакуліўся аўтамабіль, у якім былі чацвёра падлеткаў
BMW перакуліўся
Уначы пад Баранавічамі перакуліўся аўтамабіль, у якім былі чацвёра падлеткаў. Высветлілася, што адзін з хлопцаў, якому 17 гадоў, не маючы права кіравання, скарыстаўся BMW маці. У нейкі момант на закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем і зʼехаў у кювет, дзе машына і перакулілася.
Кіроўца і трое яго пасажыраў трапілі ў бальніцу "для абследавання і ацэнкі стану здароўя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.