Уначы ў суботу чакаецца да -6 градусаў, удзень — да +6
Тэмпература паветра ў Беларусі ў лютым па-ранейшаму перавышае кліматычную норму. У суботу, 15 лютага, прагназуецца ад 0 да -6 градусаў у начныя гадзіны і 1-6 цяпла ўдзень (у Мінску адпаведна 4-6 марозу і ад +3 да +5). Мокры снег і дождж — пераважна на поўдні краіны. Сіноптыкі папярэджваюць, што там жа месцамі магчымае наліпанне мокрага снегу.
Вясна становіцца ўсё бліжэй. У панядзелак у Беларусі чакаецца да 11 градусаў цяпла.
#Белгидромет #прогнозпогоды #минск #гродно #гомель #витебск #брест #могилев
— Белгидромет (Belhydromet) (@belgidromet) February 14, 2020
Прогноз погоды по областным центрам на предстоящую ночь и следующий день 15 февраля 2020 годаhttps://t.co/jCtK9GX1nK pic.twitter.com/gQHv4d1jxx
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.