Упершыню па-беларуску выйшла знакамітая "Канстытуцыя Піліпа Орліка"
![Упершыню па-беларуску выйшла знакамітая "Канстытуцыя Піліпа Орліка"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/105897527_1596832787142376_7636297021235545204_o.jpg.webp?itok=0QUWhIIj)
Упершыню па-беларуску выйшла знакамітая "Канстытуцыя Піліпа Орліка". Кнігу нашага земляка, які пакінуў заўважны след у гісторыі паўднёвых суседзяў, выдала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Ініцыятарамі выдання выступілі Мінскае гарадское таварыства ўкраінцаў у Беларусі "Заповіт" і амбасада Украіны ў нашай краіне. Пераклад здзейсніў Ягор Сурскі, піша на сваёй старонцы ў Facebook намеснік дырэктара Нацбібліятэкі Алесь Суша.
Піліп Орлік (1672 — 1742) нарадзіўся ў вёсцы Касута пад Вілейкай. Стаў украінскім дзяржаўным дзеячом, быў гетманам. Знакавы гістарычны дакумент "Уставу правоў ды вольнасцей Войска Запарожскага" ён стварыў у 1710 годзе.
![Упершыню па-беларуску выйшла знакамітая "Канстытуцыя Піліпа Орліка"](/sites/default/files/paragraphs/image/1059206881596813407144314574524776125529387o.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.