Упраўленні аховы здароўя таксама мяняюць назвы — дадаюць прыназоўнік “па”

Упраўленні аховы здароўя таксама мяняюць назвы — дадаюць прыназоўнік “па”

Разам з упраўленнямі адукацыі па ўсёй Беларусі змяняюць назвы і ўпраўленні аховы здароўя. Яны дадаюць да свайго афіцыйнага наймення прыназоўнік “па”.


Напрыклад, галоўнае ўпраўленне аховы здароўя з 1 чэрвеня 2018 года ператвараецца ў галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя. 

 

Упраўленні аховы здароўя таксама мяняюць назвы — дадаюць прыназоўнік “па”
Так было
Упраўленні аховы здароўя таксама мяняюць назвы — дадаюць прыназоўнік “па”
Так стала

Гэта зроблена для выканання ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 28 лютага 2018 года №91 “Аб структуры і колькасці дзяржаўных органаў". Гэты ўказ, згодна з якім у Беларусі аптымізуецца колькасць дзяржаўных служачых, выйшаў толькі для службовага карыстання, і азнаёміцца з ім нельга.

Упраўленні аховы здароўя таксама мяняюць назвы — дадаюць прыназоўнік “па”

У чым сэнс перайменаванняў?

"Мы называемся галоўным упраўленнем па ахове здароўя. Які сэнс? Змянілі назву, і ўсё", — здзіўляецца нашаму пытанню сакратарка ў прыёмнай упраўлення Віцебскага аблвыканкама.


Змена назвы дзяржаўнай установы цягне за сабой шмат папяровай працы. Уносяцца змены ў палажэнне аб гэтай установе і ў іншыя датычныя яе дакументы. Да таго ж, назва мусіць быць скарэктаваная на бланках, пячатках, шыльдах і таблічках на дзвярах кабінетаў. Ну, так, змянілі назву — і ўсё.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі