Урад адмовіў мытнікам у павышэнні заробку, усе сродкі кінутыя на жніво
Урад адмовіў Дзяржаўнаму мытнаму камітэту ў задавальненні просьбы аб павышэнні ўзроўню заробку мытнікам. Міністэрства фінансаў палічыла, што на дадзены момант бюджэт краіны проста не можа сабе гэтага дазволіць.
"Ежедневник" нагадвае, што ў пачатку чэрвеня ДМК накіраваў у Саўмін і Мінфін аналітычны ліст, у якім абгрунтоўваў неабходнасць павышэння супрацоўнікам мытні заробку. У ім гаварылася, што сярод "сілавікоў" мытнікі самыя "пакрыўджаныя", а гэта падрывае прэстыж службы, акрамя таго, нізкі заробак садзейнічае пашырэнню карупцыі.
Сярэдні заробак супрацоўніка ДМК складае каля 450 долараў, а малады супрацоўнік атрымлівае каля 300 долараў.
Урад жа лічыць, што ў дадзены момант краіне неабходна адшукаць сродкі на барацьбу за ўраджай, а таксама на падрыхтоўку да новага ацяпляльнага сезону.