Урад Беларусі зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2021 годзе

Урад Беларусі зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2021 годзе

Урад Беларусі зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2021 годзе. У студзені на праваслаўнае Раство беларусаў чакаюць адразу чатыры выхадныя дні (7-10 студзеня). За пятніцу, 8 студзеня, давядзецца папрацаваць у суботу, 16-га.

Яшчэ адзін перанос адносіцца да траўня. Панядзелак, 10 траўня, будзе выхадным днём (атрымаецца таксама чатыры дні, паколькі 11 траўня — Радуніца). Яго беларусы адпрацуюць у суботу, 15-га.

Адпаведную пастанову прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў 9 лістапада.

Урад Беларусі зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2021 годзе
Урадавая пастанова / government.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі