Усіх пацярпелых пад Смалявічамі перавялі ў мінскія клінікі

Дактары стабілізавалі стан пацыентаў, пацярпелых у аварыі пад Смалявічамі / t.me/minzdravbelarus
Дактары стабілізавалі стан пацыентаў, пацярпелых у аварыі пад Смалявічамі / t.me/minzdravbelarus

Усіх пацярпелых у аўтааварыі пад Смалявічамі пасля стабілізацыі стану перавялі ў  мінскія лякарні, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Пяць пацыентаў перавезлі ў абласную больніцу, трох — у цэнтр спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынку — у РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Першапачаткова людзі, якія пацярпелі ў аварыі пад Смалявічамі, былі дастаўленыя ў Смалявіцкую раённую лякарню. Шасцёра з іх былі ў цяжкім стане, трое атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.

Як распавядала Еўрарадыё, 20 лютага на трасе каля Смалявічаў улабавую сутыкнуліся маршрутка і гружаны МАЗ. У аварыі загінулі кіроўца маршруткі і дзесяць пасажыраў, у тым ліку адно дзіця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі