"Усё гэта трэба сабраць разам" — Галоўчанка заклікае збіраць электрамабіль

Пакуль у беларускіх навукоўцаў са зборкай электрамабіляў атрымліваецца не вельмі / Telegram
Пакуль у беларускіх навукоўцаў са зборкай электрамабіляў атрымліваецца не вельмі / Telegram

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заклапочаны тым, што не выконваецца задача, пастаўленая Аляксандрам Лукашэнкам. У сераду ён наведаў "Белкамунмаш". Там на нарадзе ішла гаворка пра рэалізацыю "комплекснай праграмы развіцця электратранспарту да 2025 года".

Адным з галоўных пытанняў Галоўчанка назваў "перспектыву і рэальныя тэрміны стварэння айчыннага легкавога аўтамабіля... электрамабіля".

"Калі ў грузавым транспарце, грузапасажырскім ёсць істотныя вынікі, ёсць вопытныя ўзоры, некаторыя знаходзяцца ў эксплуатацыі, то з легкавым электратранспартам праведзена значная даследчая праца, створана значная колькасць элементаў сілавой устаноўкі, электраабсталявання, цягавых прылад... Але ўсё гэта трэба сабраць разам!", — заклікаў прысутных прэм'ер.

Магчыма, да 2025 года агульнымі намаганнямі "сабраць разам" нешта і атрымаецца.

Праўда, яшчэ ў пачатку восені 2022-га беларускія навукоўцы паказалі "свой" электрамабіль (на здымку зверху). Ён відавочна быў недароблены.

"Усё гэта трэба сабраць разам" — Галоўчанка заклікае збіраць электрамабіль

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі