Ужо панікаваць? Што вядома пра "новыя штамы" COVID-19

Ці панікаваць праз "новыя штамы"?​ / Unsplash
Ці панікаваць праз "новыя штамы"?​ / Unsplash

На фоне росту захваральнасці на каранавірус з'яўляецца ўсё больш паведамленняў пра адкрыццё новых штамаў. Аднак ці варта панікаваць? Прыводзім апошнія звесткі.
 

NeoCoV — не такі ўжо і новы?

Многія СМІ паведамілі пра "вельмі небяспечны" штам NeoCoV, які знайшлі ў кажаноў у ПАР. І тут панеслася: развагі пра магчымую высокую смяротнасць, прагнозы па распаўсюджванні... Толькі, мяркуючы па ўсім, большасць медыя напісала пра NeoCoV, не разабраўшыся.

Рэч у тым, што NeoCoV ужо выяўлялі ў 2012-м у часе ўспышкі каранавіруса блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому (MERS). Так, гэта таксама каранавірус — хай і "сваяк" COVID-19, але ніяк не новы штам. Адзначым, што публікацыя кітайскіх даследчыкаў, якія напісалі пра NeoCoV, выйшла ў прэпрынце — гэта значыць не рэцэнзавалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі