Дактарам дазволілі ставіць дыягназ COVID-19 без правядзення тэстаў

Пры пастаноўцы дыягназу медыкам дазволілі арыентавацца на сімптомы / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Пры пастаноўцы дыягназу медыкам дазволілі арыентавацца на сімптомы / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла дактарам у паліклініках ставіць дыягназ "інфекцыя COVID-19" без правядзення абавязковага ПЦР або антыген-тэставання. Для пастаноўкі дыягназу з гэтага часу дастаткова таго, што ў пацыента ёсць клінічныя сімптомы каронавіруснай інфекцыі і/або прыкметы кавіднай пнеўманіі на рэнтгене або тамаграфіі.

Адпаведны загад Міністэрства аховы здароўя быў падпісаны напярэдадні, расказалі ў ведамстве.

Вынік тэсту ніяк не ўплывае на лячэнне, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя. Нейкага спецыяльнага лячэння ад каронавіруснай інфекцыі няма. Калі захворванне працякае ў лёгкай форме, то пацыента пакідаюць дома і рэкамендуюць шмат піць, прыняць парацэтамол у выпадку павышэння тэмпературы і купіраваць сімптомы. У выпадку пнеўманіі медыкі карэктуюць лячэнне.

Адмовіцца ад абавязковага тэставання ў Міністэрстве аховы здароўя вырашылі, каб знізіць колькасць наведвальнікаў у паліклініках. І, адпаведна, зменшыць рызыку іх заражэння.

Напярэдадні ў менскіх паліклінік ўтварыліся вялізныя чэргі. Яны з'явіліся ў тым ліку і таму, што зрабіць тэст прыйшлі сваякі тых, хто захварэў, палічылі ў Міністэрстве аховы здароўя. "Частка людзей прыйшла зрабіць тэсты амбулаторна – у сувязі з тым, што ў іх дома ёсць сваякі, якія хварэюць", — казала, у прыватнасці, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Караткова.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі