Узнагародай "За свабоду думкі" ўганараваныя Барадулін, Арлоў і Севярынец

Народны паэт Рыгор Барадулін, пісьменнік Уладзімір Арлоў і палітык Павел Севярынец атрымалі ўзнагароду "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава. Уручэнне толькі што адбылося на радзіме народнага пісьменніка - у вёсцы Бычкі ва Ушацкім раёне. Нагадаем, узнагароду заснаваў рух "За свабоду!".

Барадулін, Арлоў і Севярынец атрымалі адмысловыя статуэткі за тое, што сваёй творчай і грамадскай дзейнасцю, а таксама асабістым прыкладам "спрыяюць стварэнню незалежнай беларускай супольнасці і вяртанню Беларусі ў еўрапейскую сям'ю".

У складзе журы, што вызначыла сёлетніх лаўрэатаў, больш за 30 асобаў, сярод іх - Ірына Быкава, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч.

Як даведалася Еўрарадыё, у наступным годзе будзе ўручацца ўжо толькі адна статуэтка.

Фота - "Наша ніва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі