У спісе недружалюбных да Расіі краінаў толькі дзве дзяржавы - якія?
Список может быть пересмотрен - расширен или сокращен / isz.minsk.by
Урад РФ зацвердзіў спіс дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні супраць Расіі, піша РІА Навіны.
У спіс трапілі ЗША і Чэхія. Зараз на іх будзе распаўсюджвацца ўказ прэзідэнта "Пра ўжыванне мер уплыву (супрацівы) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў".
МЗС Чэхіі ўжо заявіў, што Прага лічыць гэта далейшым крокам да эскалацыі адносін не толькі з Чэхіяй, але і ЕЗ. Старшыня Еўрарады Шарль Мішэль ужо заявіў пра салідарнасць з Чэхіяй.
ЗША пакуль не скаментавалі дзеянні расійскага ўрада.
Дыпмісія Чэхіі, паводле дакумента пра недружалюбныя дзяржавы, можа складаць працоўныя дамовы з 19 фізасобамі ў РФ, ЗША - ні з кім.
Спіс недружалюбных Расіі краін могуць пашырыць у выпадку працягу антырасейскай палітыкі, заявіў першы намкір міжнароднага камітэта Саўфеда. Але можа і скараціцца, адзначаў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў.
Масква не будзе агулам запісваць у спіс "недружалюбных" кожную краіну, казаў Лаўроў. Рашэнне будзе прымацца на аснове сур'ёзнага аналізу, а спіс з часам можа быць перагледжаны па меры развіцця адносін з дзяржавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.