Ва Украіне аднавілася антытэрарыстычная аперацыя — цяпер у Краматорску
У гэтым горадзе Данецкай вобласці ўначы ўкраінскія сілавікі адбілі ўзброеную атаку тэрарыстаў на тэлевізійную вышку.
Пра гэта паведамляе news.liga.net са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава. Па яго словах, сілы антытэрарыстычнай аперацыі не маюць намеру спыняцца і збіраюцца аднавіць наступ.
Нагадаем, 2 траўня ў Славянску (Данецкая вобласць) пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі. Вядома, што баевікі збілі два ўкраінскія верталёты і яшчэ адзін абстралялі. Мінабароны пацвердзіла гібель чатырох украінскіх вайскоўцаў. Паведамляецца пра сур'ёзныя страты ў шэрагах сепаратыстаў.
Па звестках Нацгвардыі, горад амаль зачышчаны ад тэрарыстаў. Кіраўнік Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што ўкраінскім праваахоўнікам удалося захапіць усе агнявыя апорныя пункты ў Славянску, сярод тэрарыстаў ёсць вялікія страты.
Фота Авакава — telegraf.com.ua