Ва Украіне на кантракце было 240 беларусаў — Сяргей Бульба

Байцы палка Каліноўскага на фронце / t.me/belwarriors/
Байцы палка Каліноўскага на фронце / t.me/belwarriors/

Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) лічыць, што нярэдка ў СМІ перабольшваецца колькасць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і іх магчымасць "вызваліць Беларусь". У гутарцы на YouTube-канале "Обычное утро" ён ацаніў яе на канец 2022 года ў 240 чалавек — тых, хто мае кантракт з Узброенымі сіламі Украіны.

"СБУ ў вузкім коле агучвала інфармацыю, што ўсіх разам беларусаў... месяца паўтара таму... на кантракце было 240 чалавек, — кажа Бульба. — ...Гэта разам батальён "Тэрор", батальён "Волат" [палка Каліноўскага], тое, што засталося ад "Пагоні".

Згаданыя падраздзяленні ваююць супраць расійскіх акупантаў на фронце. Сёлета іх колькасны склад мог змяніцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі