Ва Украіне новы генпракурор — Ірына Венедыктава
Ва Украіне новы генпракурор — Ірына Венедыктава. Яе кандыдатуру прапанаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. За Венедыктаву прагаласавалі 269 дэпутатаў Вярхоўнай Рады, паведамляе hromadske.ua. Супраць былі дэпутаты-прыхільнікі экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Чакаецца, што новы генпракурор зможа разгарнуць у краіне сапраўдную барацьбу супраць карупцыі, чаго не зрабіў былы генпракурор Руслан Рабашапка, нядаўна адпраўлены ў адстаўку.
41-гадовая Ірына Венедыктава — доктар юрыдычных навук, дагэтуль кіравала Дзяржаўным бюро расследаванняў, а яшчэ раней была дэпутатам парламента (фракцыя "Слуга народу"). "Я зраблю ўсё для таго, каб вы ніколі не падумалі, што гэтае рашэнне было памылкай", — сказала яна пасля прызначэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.