Ва Украіне прадаюць шкарпэткі з вядомымі цытатамі Зяленскага
Ва Украіне прадаюць шкарпэткі з вядомымі цытатамі Уладзіміра Зяленскага. Эксперыментальную партыю выпусцілі ў Жытоміры, інфармуе УНІАН. Шкарпэткі зялёныя — гэта колер выбарчай кампаніі Зяленскага.
"Выйдзі адсюль, разбойнік. Кепска чуеш мяне?", — сказаў Уладзімір Зяленскі яшчэ на самым пачатку свайго прэзідэнцтва дробнаму чыноўніку. Ён не чакаў, што гэтыя фразы з'явяцца на звычайных шкарпэтках. Рэйтынг Зяленскага высокі і тавар з яго цытатамі добра раскупляюць.
27 лістапада ўкраінскі прэзідэнт наведвае Літву.
УНІАН
Уладзімір Зяленскі / Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.