Ва Украіне прайшло пахаванне Сашко Белага
Адзін з лідараў “Правага сектара” загінуў у ноч на 25 сакавіка.
Сашко Белы (Аляксандр Музычка) быў пахаваны на могілках у Роўна. Ён загінуў пры спробе затрымання паблізу абласнога цэнтра ў ноч на аўторак. Цырымонія адбылася пры вялікім сходзе народа і ў прысутнасці актывістаў “Правага сектара”.
Між тым абставіны смерці Белага дагэтуль невядомыя. Паводле адной з версій, ён загінуў падчас няўдалай спробы затрымання работнікамі міліцыі. Паплечнікі Сашко Белага абвінавацілі ў яго смерці выконваючага абавязкі міністра унутраных спраў Арсена Авакава і прыгразілі яму помстай.