Ва Украіне загаварылі пра дадатковую мабілізацыю і "другі фронт" з Беларуссю

Украінскія вайскоўцы / t.me/V_Zelenskiy_official
Украінскія вайскоўцы / t.me/V_Zelenskiy_official

Ва Украіне могуць правесці дадатковую мабілізацыю. Пра гэта ў інтэрв'ю SkyNews заявіў кіраўнік фракцыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія. Прычынай ён назваў пагрозу з боку Беларусі.

Арахамія пракаментаваў намер Уладзіміра Пуціна размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.

"Гэта можа азначаць прыцягненне большай колькасці людзей у войска. Нам трэба, прынамсі, яшчэ восем брыгад, каб кантраляваць гэтую лінію фронту (мяжу з Беларуссю. — Рэд.). Гэта больш за тысячу кіламетраў", — цытуе УНІАН словы Арахаміі.

Праўда, палітык дадаў, што ва ўкраінскім вышэйшым кіраўніцтве пакуль не вераць у рэальнасць такой пагрозы. Аднак гатовым трэба быць да ўсяго.

"Мы не верым, што можа здарыцца, але ніхто не ведае. На працягу гэтага года мы даведаліся, што ніхто не ведае, што можа адбыцца. Ніхто не верыў, што Расія можа ўварвацца ў такім маштабе, але яны зрабілі гэта", — дадаў Арахамія.

Варта дадаць, што Аляксандр Лукашэнка дагэтуль ніяк не пракаментаваў заяву Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі