Ва Украіне загінуў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які ваяваў з расійскага боку
Андрэй Авярушка
Ва Украіне загінуў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які ваяваў з расійскага боку. Гэта ўраджэнец мястэчка Індура (Гродзенская вобласць) Андрэй Авярушка.
Месяц таму яму споўнілся 55 гадоў.
Авярушка служыў у расійскім войску па кантракце. Ён быў прыпісаны да 254-га гвардзейскага мотастралковага палку. Паведамленне пра гібель беларуса датуецца 10-м жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.