Ва Украіне замежнікам дазволілі служыць у войску па кантракце

Ва Украіне замежнікам дазволілі служыць у войску па кантракце

Вярхоўная Рада Украіны прыняла змены ў закон “Аб воінскім абавязку і ваеннай службе”, паводле якіх замежныя грамадзяне цяпер змогуць служыць ва ўкраінскім войску па кантракце. За гэтыя змены прагаласавалі 229 народных дэпутатаў.

Таксама ўнесеныя змены ў заканадаўства, згодна з якімі ўзброеныя сілы могуць укамплектоўвацца грамадзянамі, якія праходзяць альтэрнатыўную службу. Замежнікі і асобы без грамадзянства, якія ўпершыню прымаюцца ва ўкраінскае войска, прымаюць на сябе афіцыйныя абавязанні датрымлівацца Канстытуцыі і законаў Украіны і выконваць абавязкі ваеннай службы.

Апроч таго, ва Украіне ўзмацняецца крымінальная адказнасць за фінансаванне наёмнікаў з мэтай выкарыстання іх ва ўзброеных канфліктах. Вябоўка і фінансаванне такіх асобаў будзе карацца пазбаўленнем волі тэрмінам ад 5 да 10 гадоў. Такое самае пакаранне чакае і самога наёмніка, паведамляе УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі