Ва Украіне з'явілася новае беларускае падраздзяленне
Байцы "Танга-Рамэа"
Ва Украіне з'явілася новае беларускае падраздзяленне — "Танга-Рамэа". Хлопцы перавяліся з палка Каліноўскага і цяпер ваююць пад кіраўніцтвам Інтэрнацыянальнага легіёну ГУР. Яны не кажуць, ні колькі іх, ні хто іх камандзіры.
"У асноўным "Танга-Рамэа" займаецца падтрымкай баявых падраздзелаў пры дапамозе цяжкога ўзбраення", — кажа ў інтэрв'ю Радыё "Свабода" маладафронтавец Аляксей "Оскар" Вайцяховіч, які ваюе ва Украіне ад самага пачатку вайны.
Прычыны пераходу з палка Каліноўскага ён не называе. "Мы дагэтуль узаемадзейнічаем і сябруем з хлопцамі з батальёнаў "Волат", "Ліцвін", з БПЛА імя Мікіты Краўцова, з 79-й брыгадай, з групай "Афіна". Тое, што мы выйшлі з палка Каліноўскага, не значыць, што мы з усімі рассварыліся, не", — тлумачыць Вайцяховіч.
Па яго словах, падраздзяленне ўдзельнічала ў аперацыях ад Севераданецка да Бахмута. "Пра апошнюю нашу аперацыю я пакуль не магу сказаць, дзе яна праходзіла. Скажу толькі, што мы страцілі ў баях двух нашых пабрацімаў. Мы выконвалі задачы на першай і другой лініях фронту, прыкрываючы хлопцаў", — дадае ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.