Ва Ўзброеных сілах Беларусі завяршаецца падрыхтоўка да вучэнняў "Захад-2009"

Ва Ўзброеных сілах Беларусі завяршаецца падрыхтоўка да аператыўна-стратэгічных вучэнняў "Захад-2009", якія павінны прайсці 18-29 верасня. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Юрый Жадобін падчас наведвання аднаго з дывізіёнаў 15-й зенітнай ракетнай брыгады ў Валожынскім раёне. "Правядзенне такіх маштабных вучэнняў патрабуе дастаткова шмат часу і вялікіх затрат рэсурсаў, — зазначыў дзяржсакратар. — Мы выходзім на канчатковую стадыю падрыхтоўкі вучэнняў, а па некаторых пытаннях яны ўжо пачаліся".

Паводле слоў Жадобіна, праведзены ўсе неабходныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы, у прыватнасці інструктарска-метадычныя заняткі, падрыхтаваны раёны і палігоны, праведзена рэкагнасцыроўка мясцовасці, спланаваны перамяшчэнні злучэнняў і часцей, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі