Вадзім Скрыпчанка — галоўны трэнер “Анжы”
Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам расійскага футбольнага клуба “Анжы” (Махачкала). Яшчэ ўчора беларускі спецыяліст быў выконваючым абавязкі. Раней галоўным трэнерам “Анжы” быў Аляксандр Грыгаран, які пайшоў у адстаўку пасля няўдалага старту ў чэмпіянаце Расіі.
Скрыпчанку 41 год, ён — ураджэнец Маларыты. Быў футбалістам, гуляў за каманды “Беларусь”, “Дынама-93”, ЦСКА, БАТЭ, за нацыянальную зборную Беларусі. Трэнерскую кар’еру пачаў у 2007 годзе, працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ. У 2011-2013 гадах быў галоўным трэнерам “Мінска”. У 2013-2014 гадах разам з былым галоўным трэнерам БАТЭ Віктарам Ганчарэнкам з’ехаў у Расію, працаваў трэнерам у “Кубані”, “Урале”. Стаў галоўным трэнерам “Урала”, пасля — самарскіх “Крылаў Саветаў”, якія па выніках мінулага сезону развіталіся з элітай расійскага футболу.