Віктар Ганчарэнка і Вадзім Скрыпчанка ў "Кубані" (фота, відэа)
Беларускія спецыялісты ўжо пачалі трэніраваць расійскі клуб.
Нагадаем, пра сыход з БАТЭ і "Мінска" галоўных трэнераў 36-гадовага Віктара Ганчарэнкі і 37-гадовага Вадзіма Скрыпчанкі стала вядома ў суботу. Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Кубані", а Скрыпчанка — яго памочнікам (раней гэтыя футбольныя спецыялісты працавалі разам у трэнерскім штабе БАТЭ).
Бліжэйшы матч "Кубані" пройдзе 20 кастрычніка, каманда Віктара Ганчарэнкі згуляе ў Маскве з мясцовым "Дынама". На сённяшні дзень "Кубань" займае 10-е месца ў расійскай прэм'ер-лізе.
Фота, відэа — fckuban.ru