Віктар Ганчарэнка сыходзіць з БАТЭ

Такую інфармацыю падае Прессбол. Паводле выдання, Віктар Ганчарэнка ачоліць клуб расійскай прэм’ер-лігі “Кубань”, дзе яму будзе дапамагаць Вадзім Скрыпчанка, былы настаўнік “Мінска”.



Віктар Ганчарэнка пачынаў у БАТЭ як гулец, але ягоная кар’ера на полі завяршылася ў 25 гадоў пасля сур’ёзнай траўмы. З 2004 па 2006 год ён працаваў трэнерам дублюючага складу БАТЭ, у 2007 годзе стаў старэйшым трэнерам каманды, а праз некалькі месяцаў — галоўным.



Чуткі пра тое, што Ганчарэнка запрашаюць на працу ў “Кубань”, з’яўляліся яшчэ ў 2009 годзе, аднак тады яны былі абвержаныя. У 2012 годзе стала вядома, што беларускі спецыяліст адмовіўся ачоліць украінскія “Карпаты”.

На здымку Вадзім Скрыпчанка і Віктар Ганчарэнка. Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі