Вакаліст Sex Pistols парушае законы панкаў 70-х

Вакаліст брытанскага панк-гурта Sex Pistols Джон Лайдан, вядомы як Джоні Ротэн, заявіў, што жадаў бы запісаць разам з Pink Floyd новую версію іх класічнага альбома 1973 года "The Dark Side Of The Moon".  Падчас інтэрв'ю часопісу Stool Pigeon, музыка распавёў, што два гады таму ў Лос-Анжэлесе атрымаў запрашэнне ад Pink Floyd выступіць разам і выканаць што-небудзь з "Адваротнага боку Месяца", але ў выніку адмовіў калегам.

Паводле словаў Лайдана, яму больш пасуе папрацаваць з Pink Floyd у студыі, чым адыграць перад 20 тысячамі гледачоў. Цікава тое, што нягледзячы на ўжо дадзеную адмову, спявак усё яшчэ спадзяецца, што з'явіцца нагода пасупрацоўнічаць з гуртом у будучым.

Нагадаем, што паводле распаўсюджанай легенды, у асяроддзі брытанскіх панкаў 70-х гадоў нянавісць да Pink Floyd была нормай, бо гэты калектыў панкі лічылі занадта пампезным і прэтэнцыёзным. Таксама вядома, што, калі Лайдана прымалі ў Sex Pistols, на ім была майка Pink Floyd, дзе ад рукі было напісана "Я ненавіджу".

Фота: znaki.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі