Вакарчук: "Сонца свеціць толькі папсе!"
Год "мокрых" і безалкагольных
фестываляў не стаў выключэннем і для
фэсту "Рок за Баброў", які ў чацвёрты
раз зладзіла піваварная кампанія "Сябар". Дождж, які зацягнуў неба з
самага ранку, сыграў сваю ролю: паглядзець
першыя выступы фестывалю — гурты "Open
Space" і "Zombie Zoo" — сабралася вельмі сціплая
жменька гледачоў.
Нягледзячы на тое, што вядучыя фэсту, Аляксандр Памідораў і Дзядзя Ваня, ўвесь час узгадвалі спонсараў "Рок за Баброў", кампанію "Heineken", піва на фестывалі не прадавалася. На жаль, у адпаведнасці з заканадаўствам, беларускія фестывалі па-ранейшаму застаюцца безалкагольнымі.
Усе тыя, хто
прыйшоў на фэст з півам, вырашылі застацца
па-за прапускным пунктам і слухаць
канцэрт у некалькіх метрах ад сцэны.
Іншыя адправіліся на пошукі па наваколлі
Сілічаў — за некалькі гадзін і без
таго сціплыя запасы піва ў мясцовых
крамах таксама зніклі.
"Esprit"
Добрым гукам фестываль не парадаваў. Ледзь не пасля
кожнай песні музыкантам прыходзілася
нанова наладжвацца: з агульнай карціны
рэгулярна знікаў хоць адзін з інструментаў.
Вакалістка "ДзеціДзяцей" Аня Хітрык
нават пашкадавала, што гурт выйшаў
спяваць "на біс": "Лепш бы мы адразу
сышлі! Больш наладжваемся, чым праспяваем" — абуралася спявачка.
Не хапала фэсту і сапраўднага року: многія з прысутных наракалі, што сёлета не давядзецца пабачыць "Нейра Дзюбель", "Ляпісаў" ці "N.R.М.". Сакавітым, дзікім рок-н-ролам скалыхнуў натоўп гурт "The Toobes". Музыканты паскардзіліся на пустую сцэну і "упрыгожылі" яе голымі манекенамі.
"The Toobes"
Разбавіць поп-рок сцэну сёлетняга фэсту сваёй шалёнай музыкай прыехаў магілёўскі гурт "Маўзер". Свой выступ музыканты вырашылі падтрымаць не толькі словам — тэксты гурта "Маўзер" поўняцца сацыяльнай тэматыкай — але і справай: падчас выступу Ян Маўзер штурхнуў нагой мікрафонную стойку. За што быў адразу папярэджаны арганізатарамі: сваю тэхніку прыносьце — тады і ламаць будзеце.
"Маузер"
Склалася ўражанне, што першым хэдлайнерам, які з'явіўся на сцэне, стаў гурт "Без Білета": колькасць людзей каля сцэны адразу павялічылася. Акрамя вядомых кампазіцый, гурт прадставіў некалькі песень з будучага альбому "Афрыка".
"Без Білета"
Самы моцны дождж прыйшоўся на выступ апошніх гуртоў фестывалю. Здавалася, ўжо пад "Без білета" да сцэны было не падысці, а пры першым з'яўленні Уладзіміра Пугача гледачоў на пляцоўцы стала ў разы тры болей.
"J:морс"
Пад буйныя кроплі яшчэ
па-летняму цёплага дажджу "J:морс" настроілі
публіку на рамантычны лад..
На экранах з'явіліся
тэксты песень, а Уладзімір Пугач спусціўся
да гледачоў.
"Океан Ельзи"
Дождж, які ўжо
амаль спыніўся, бліжэй да сярэдзіны
выступу "Океана Ельзи", зарадзіў
з новай сілай. Падчас "Вище неба"
дажджом і ветрам вырывала парасоны. "Сонца свеціць толькі папсе!" — сказаў
са сцэны Святаслаў Вакарчук.
Нягледзячы на тое, што вядучыя фэсту, Аляксандр Памідораў і Дзядзя Ваня, ўвесь час узгадвалі спонсараў "Рок за Баброў", кампанію "Heineken", піва на фестывалі не прадавалася. На жаль, у адпаведнасці з заканадаўствам, беларускія фестывалі па-ранейшаму застаюцца безалкагольнымі.
"Esprit"
"ДзеціДзяцей"
Не хапала фэсту і сапраўднага року: многія з прысутных наракалі, што сёлета не давядзецца пабачыць "Нейра Дзюбель", "Ляпісаў" ці "N.R.М.". Сакавітым, дзікім рок-н-ролам скалыхнуў натоўп гурт "The Toobes". Музыканты паскардзіліся на пустую сцэну і "упрыгожылі" яе голымі манекенамі.
"The Toobes"
Разбавіць поп-рок сцэну сёлетняга фэсту сваёй шалёнай музыкай прыехаў магілёўскі гурт "Маўзер". Свой выступ музыканты вырашылі падтрымаць не толькі словам — тэксты гурта "Маўзер" поўняцца сацыяльнай тэматыкай — але і справай: падчас выступу Ян Маўзер штурхнуў нагой мікрафонную стойку. За што быў адразу папярэджаны арганізатарамі: сваю тэхніку прыносьце — тады і ламаць будзеце.
"Маузер"
Склалася ўражанне, што першым хэдлайнерам, які з'явіўся на сцэне, стаў гурт "Без Білета": колькасць людзей каля сцэны адразу павялічылася. Акрамя вядомых кампазіцый, гурт прадставіў некалькі песень з будучага альбому "Афрыка".
"Без Білета"
Самы моцны дождж прыйшоўся на выступ апошніх гуртоў фестывалю. Здавалася, ўжо пад "Без білета" да сцэны было не падысці, а пры першым з'яўленні Уладзіміра Пугача гледачоў на пляцоўцы стала ў разы тры болей.
"J:морс"
"Океану Ельзи"
Сілічы "здаліся без бою".
"Океан Ельзи"