Вар'яты ці зожнікі-патрыёты? Абмяркоўваем марафоны па беларускіх славутасцях
14 красавіка ад сцен Крэўскага замка стартуе ультра-трэйл і веламарафон "Вітаўт". Іх удзельнікі прабягуць 42 км ці праедуць 80 км на роварах сярод гістарычных славутасцяў і сучасных ветрагенератараў.
Марафоны збіраюць сотні спартоўцаў! Вар'яты яны ці зожнікі-патрыёты?
Міхаіл Сідарук / Facebook
Як часта адбываюцца забегі па беларускіх славутасцях? Хто і навошта ў іх удзельнічае? Усё гэта дзеля пантоў, дзеля прызоў, ці ёсць яшчэ нешта?
На гэтыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Міхаіл Сідарук з Федэрацыі прыгодніцкіх гонак.