Вашынгтон і Вільня зноў абмяркоўвалі Беларусь
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен / Reuters
Падтрымка беларускага дэмакратычнага руху стала адной з тэм перамоваў дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і кіраўніка МЗС Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса. Літоўскі міністр знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне.
"Два лідары абмеркавалі наша партнёрства па падтрымцы беларускага прадэмакратычнага руху, і дзяржсакратар выказаў падзяку Літве за садзейнічанне ў стварэнні аддзела па справах Беларусі ў пасольстве ЗША ў Вільні", — распавёў па выніках сустрэчы кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Нед Прайс. Яго цытуе ТАСС.
Блінкен таксама падзякаваў Ландсбергіса за лідэрства Літвы ў супрацьстаянні выклікам, якія зыходзяць ад Беларусі. Гаворка хутчэй за ўсё аб міграцыйным крызісе, які склаўся на межах ЕС з Беларуссю.
На днях гэтыя ж тэмы абмяркоўвалі ў тэлефоннай размове памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван і літоўскі прэм'ер-міністрам Інгрыда Шымоніце.
Прызначаны амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр так і не змагла атрымаць беларускую ўязную візу і прыступіцьк працы ў Мінску. Таму яна працуе з Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.