Вецер у сераду пакінуў без святла ў Беларусі амаль 240 населеных пунктаў
Моцны вецер, які гаспадарыў у Беларусі 22 студзеня, пакідаў без электрычнасці 239 населеных пунктаў, 26 сельскагаспадарчых будынкаў і 1118 трансфарматарных падстанцый. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Аварыйныя брыгады выпраўляюць адключэнні электрычнасці. Па стане на 6:00 23 студзеня без электрычнасці заставаліся 11 населеных пунктаў, 1 сельскагаспадарчы будынак і 32 трансфарматарныя падстанцыі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
Паведамляецца і пра іншыя пашкоджанні. Так парывы ветру да 21 метра за секунду пакінулі без дахаў будынак малочна-таварнай фермы КСУП "Язерскі" ў вёсцы Доўгая Чэрыкаўскага раёна Магілёўшчыны і будынак гаража на тэрыторыі ААТ "Шчорсы" ў вёсцы Казённыя Лычыцы Навагрудскага раёна Гродзеншчыны. Пацярпелых пры інцыдэнтах няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.