Velcom з 16 траўня змяняе кошт некаторых сваіх паслуг

Velcom з 16 траўня змяняе кошт некаторых сваіх паслуг

Velcom з 16 траўня змяняе кошт некаторых сваіх паслуг. У кампаніі кажуць, што будуць праведзеныя "нязначныя акругленні тарыфаў як у большы, так і ў меншы бок".

Змены закрануць абаненцкую плату тарыфных планаў для фізічных асоб, роўмінг, міжнародныя выклікі, тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, аднаразовыя ўнёскі, SMS, MMS, інтэрнэт-трафік пакета "WEB Лёгкі", кошт выклікаў у гадзіны найбольшай і найменшай нагрузкі тарыфнага плана "Сацыяльны". Адзначаецца, што рост сярэдняга абаненцкага рахунку на тарыфных планах, закранутых актыўнасцю, складае каля 2,5%.

Прэс-служба мабільнага аператара інфармуе, што змены не закрануць штомесячныя плацяжы за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, абаненцкую плату тарыфных планаў для карпаратыўных кліентаў, а таксама тарыфныя планы для мабільнага і фіксаванага інтэрнэту. Не зменіцца кошт трафіку перадачы дадзеных звыш аб'ёмаў, уключаных у інтэрнэт-пакеты і тарыфныя планы, кошт відэавыклікаў на галасавых тарыфных планах.

Вядома, што змена абаненцкай платы на галасавых тарыфных планах не перавысіць 4 тысячы рублёў. На найбольш папулярных тарыфных планах для смартфонаў яна складзе ад 2 тысяч да 6 тысяч рублёў.

На большасці тарыфных планаў для смартфонаў і тарыфах лінейкі Привет істотна знізіцца кошт галасавых выклікаў унутры сеткі. Паведамляецца, што кошт SMS знізіцца на 4%, таксама адбудзецца прыкметнае зніжэнне кошту інтэрнэт-трафіку звыш уключанага ў абаненцкую плату на тарыфных планах для карпаратыўных кліентаў.

Velcom з 16 траўня змяняе кошт некаторых сваіх паслуг
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі