Венгрыя закрыла мяжу з Харватыяй для мігрантаў
Венгрыя закрыла мяжу з Харватыяй, каб спыніць паток мігрантаў. Гэта адбылося апоўначы па мясцовым часе. У заяве венгерскага ўраду гаворыцца, што гэтыя захады робяцца для абароны грамадзян Венгрыі і краін Еўропы.
Пасля закрыцця мяжы бежанцы змогуць падаваць прашэнні аб прытулку ў дзвюх памежных транзітных зонах. Тым некалькім сотням бежанцаў, якія паспелі дабрацца да памежнага пункта за некалькі хвілін да закрыцця мяжы, дазволяць яе перайсці.
На гэтым тыдні ў Венгрыі набыло моц новае міграцыйнае заканадаўства, якое абавязвае паліцыю арыштоўваць нелегальных мігрантаў. Нелегалам пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 3 год. У сераду венгерская паліцыя абвясціла аб затрыманні 367 мігрантаў, якія трапілі ў краіну незаконна.
Міністр замежных справаў Венгрыі Петэр Сіярта раней заявіў, што ўдзельнікі брусельскага саміту ЕС адмовіліся прыняць прапанову Венгрыі аб стварэнні агульнаеўрапейскай памежнай службы і таму Будапешт вымушаны быў дзейнічаць у аднабаковым парадку.
З пачатку 2015 года ў краіну прыбылі болей за 383 тысячы мігрантаў. Раней Венгрыя закрыла мяжу ў Сербіяй, інфармуе ВВС.
Фота: АРР