Віцэ-прэм'ер: Бакіевы з Беларусі фінансуюць экстрэмістаў у Кыргызстане

Па яго словах, якія перадае gezitter.org, кыргызскі ўрад, абапіраючыся на прысуд Ваеннага суда, працягне мерапрыемствы па экстрадыцыі экс-прэзідэнта Курманбека Бакіиева і яго малодшага брата Жаныша Бакіева.



Па словах віцэ-прэм'ера, падставай для іх дастаўкі ў Кыргызстан стануць прысуд суда і міжнародныя акты. Да гэтага, кажа чыноўнік, не было магчымасці перамовіцца з Беларуссю. А цяпер працоўная група, якая вяла ў Беларусі перамовы, вярнулася пасля ўдакладнення этапаў развіцця. Падчас перамоваў стала вядома пра выдачу дакументаў, якія дазваляюць Жанышу Бакіеву знаходзіцца на тэрыторыі Расіі і краін Прыбалтыкі. Бакіевы пражываюць пераважна ў Мінску.



Акрамя таго, Атаханаў паведаміў, што сям'я Бакіевых фінансуе некаторыя акцыі ў Кыргызстане. У прыватнасці, па яго словах, Бакіевы фінансавалі экстрэмісцкія групы.



Фота — fergana.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі