Віцэ-прэм'ер Качанава: Пенсійную рэформу прапануецца пачаць у 2017 годзе

Віцэ-прэм'ер Качанава: Пенсійную рэформу прапануецца пачаць у 2017 годзе

Жанчыны павінны выходзіць на пенсію раней за мужчын, хаця працягласць жыцця ў іх даўжэйшая. Такое меркаванне ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ выказала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.

На яе думку, жанчына нясе сур'ёзную нагрузку не толькі на працы, але і дома. Да таго ж мае вялікае значэнне і сацыяльны статус жанчыны — маці і гаспадыня.

Чыноўніца адзначыла, што ўрад прапанаваў тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту: 60 ​​гадоў для жанчын і 65 — для мужчын, 60 — для жанчын і 63 — для мужчын, а таксама 58 гадоў для жанчын і 63 — для мужчын. На думку віцэ-прэм'ера, апошні варыянт можа быць толькі першым крокам па павышэнні пенсійнага парогу.

Качанава паведаміла, што пачаць пенсійную рэформу ўрад прапанаваў з пачатку 2017 года. Гэта тлумачыцца тым, што ў 2017-2020 гадах прагназуецца максімальная колькасць пенсіянераў.

Таксама яна адзначыла, што Саўмін разгледзіць меры па стварэнні новых працоўных месцаў у сувязі з тым, што з'явяцца новыя працоўныя рукі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі