Віцэ-прэм'ер Русы: Слімакі і жабы маюць высокі экспартны патэнцыял
![Віцэ-прэм'ер Русы: Слімакі і жабы маюць высокі экспартны патэнцыял](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_955423_big.jpg.webp?itok=1-LE9dZv)
Вінаградны слімак і зялёная жаба маюць для Беларусі высокі экспартны патэнцыял. Такое меркаванне 21 снежня на сумесным пасяджэнні палат парламента выказаў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Паводле яго слоў, трэба надаваць больш увагі прамысловаму развядзенню і продажу экзатычных відаў жывёльнай сыравіны.
"Вінаградны слімак, даўгакрылы рак, матыль, зялёная жаба маюць высокі экспартны патэнцыял, — цытуе словы Русага БЕЛТА. — Але іх запасы асвойваюцца пакуль у недастатковым аб'ёме".
Як вядома, нарыхтоўкі згаданых рэсурсаў прыносяць значныя дывідэнды найперш у мясцовыя бюджэты. На аўкцыёнах кошт лота за таго ж слімака даходзіць да 5,5 тысячы рублёў за 1 кілаграм.
![Віцэ-прэм'ер Русы: Слімакі і жабы маюць высокі экспартны патэнцыял](/sites/default/files/paragraphs/image/000021922027big.jpg)
Фота: БЕЛТА