Віцэ-прэм’ер Сямашка: да канца года прамысловасць выйдзе з рэцэсіі

Віцэ-прэм’ер Сямашка: да канца года прамысловасць выйдзе з рэцэсіі

Беларуская прамысловасць можа выйсці з рэцэсіі да канца 2016 года. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка падчас пасяджэння Беларускага прамысловага форума, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь — краіна з адкрытай эканомікай і не можа не залежаць ад знешніх фактараў. Пры гэтым ёсць і суб'ектыўныя фактары, сярод якіх недапрацоўка саміх прадпрыемстваў", — канстатаваў Уладзімір Сямашка.

Чыноўнік заўважыў, што развіццё прамысловасці доўгі час было добрым. Але ў апошнія тры гады паказчыкі пагоршыліся. Па словах віцэ-прэм'ера, у бягучым годзе тэмпы растуць у сярэднім на 1,5% штомесяц.

Прычыну рэцэсіі віцэ-прэм'ер бачыць у знешніх фактарах і недапрацоўцы прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі