Vice: У Грэцыі за Пратасевічам сачылі агенты з расійскімі пашпартамі

Vice: У Грэцыі за Пратасевічам сачылі агенты з расійскімі пашпартамі

У Грэцыі за Раманам Пратасевічам сачылі агенты з расійскімі пашпартамі, піша выданне Vice са спасылкай на ўласныя крыніцы. 

Паведамляецца, што гэтыя людзі пераследавалі беларускага блогера з моманту яго прыбыцця ў Афіны перад канферэнцыяй 9 траўня. 

"Пасля таго як мы сабралі запісы з камер відэаназірання ў гатэлях, з Крыта і ў аэрапорце, становіцца ясна, што іх адсочвалі аператыўнікі з расійскімі пашпартамі. Мы лічым, што гэтыя людзі дзейнічалі ад імя Беларусі і дапамагалі ўсталяваць, [што] Пратасевіч знаходзіўся на борце самалёта, калі ён пралятаў над Беларуссю", — распавёў Vice супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў.

Блогера Рамана Пратасевіча разам з яго сяброўкай Сафіяй Сапегай затрымалі 23 траўня. Іх знялі з борта самалёта кампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Рэйс пад канвоем знішчальніка павярнулі ад літоўскай мяжы і пасадзілі ў Мінску, заявіўшы, быццам там можа быць выбуховае прыстасаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі